Родная мова, цудоўная мова…

21.02.2020

 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І наша школа не стала выключэннем.Адной з задач правядзення гэтага свята ў школе – гэта прапагандаваць самабытную і мілагучную, песенную і паэтычную мову сінявокай Беларусі.

 Гэты дзень у школе прайшоў пад дэвізам “Родная мова – Айчыны аснова”. Пачаўся дзень з цікавай патрыятычнай акцыі “Любі і ведай родную мову”.

  Вучаніцы дзявятага класа прапаноўвалі вучням і настаўнікам паўдзельнічаць у гульні на лепшага знаўцу роднай мовы. Патрэбна было выцягнуць слова і даць яму значэнне, а хто спраўляўся з заданнем атрымоўваў за гэта цукерку.

Да Дня роднай мовы на сцяне другога паверха быў аформлены інфармацыйны стэнд – гісторыя роднай мовы.

   У кожным класе былі праведзены гульні і віктарыны на веданне беларускіх слоў. Сярод вучняў пятых класаў прайшла інтэрактыўная гульня “Размаўляем па-беларуску”. Вучні сёмага класа падрыхтавалі да свята інсцэніроўку апавядання “На Каляды к сыну”.

  На працягу святочнага дня кожны вучань школы мог ацаніць увесь каларыт і багацце роднай мовы, матчынай мовы. Свята прайшло весела і ўдала. І мы, спадзяемся, што дапамагло і вучням, і настаўнікам папоўніць свой лексічны запас.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Дудко М.П.