Па сцяжынках Коласа

07.09.2020

Мой родны кут, як ты мне мілы,

                                                                    Забыць цябе не маю сілы!..

                                                                                                            Я. Колас

 

У першыя дні верасня навучэнцы чацвёртых класаў здзейснілі чарговае падарожжа ў Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа. Дзеці часта наведваюць гэты музей і кожны раз уражанні, атрыманыя ад убачанага і пачутага бываюць яркімі, незабыўнымі.

Вось і сёлета навучэнцаў чакала квест-гульня “Па сцяжынках Коласа”.

Праз гульню дзеці пазналі багатую i загадкавую гiсторыю роднага края. Адкрывалі для сябе гаючыя крынiцы роднай мовы, народнай мудрасцi, самабытнай культуры беларусаў.

У час гульні хлопчыкі і дзяўчынкі прымяралі касцюмы, у якіх хадзілі нашы продкі.

Спрабавалі з дапамогай віл ставіць ежу ў печ.

 Спаборнічалі, хто хутчэй павесіць сушыцца на вяроўку адзенне. Збіралі рэчы для далёкага падарожжа. Наводзілі парадак ў хаце.

Дзеці быццам перанесліся у мінулы век і адчулі сябе часткай гісторыі.

 

 

Грынько А.М.,

класны кіраўнік IV “Б”класа