Квэст у музеі

03.11.2020

      Хутка прайшоў час вучобы ў першай чвэрці. Наступілі восеньскія канікулы. Здаецца, толькі гэтага і чакалі нашы вучні, выпускнікі ІХ-х класаў. Але адпачываць мы будзем, пазнаючы новае, цікавае, захапляльнае.

    Так і атрымалася, калі нашы вучні наведалі ў чарговы раз Народны літаратурна-краязнаўчы музей імя Якуба Коласа ў нашай роднай вёсцы Пінкавічы. Хоць і былі мы не раз наведвальнікамі музея, але ўсё роўна было вельмі цікава і карысна.

      Менавіта для нашых навучэнцаў кіраўнік музея Верыч Ж.М. правяла квэст-гульню, дзе вучні выконвалі розныя заданні і адказвалі на пытанні, знаходзячы карткі жоўтага колеру, на якіх і былі заданні і пытанні. Мы з задавальненнем прайшліся па ўсіх пакоях музея і выканалі ўсё, што патрабавалася.

                                                     Класны кіраўнік  IX"А" Петрашкевіч Н.І.