“Прыедзь у край мой ціхі, тут продкаў галасы…”

05.11.2020

 Такімі прыгожымі словамі сустрэла вучняў наша знакамітая зямлячка, запрашаючы нас у музей, адкрыты ў гонар яе памяці ў ДУА “Парэцкая базавая школа.”

 Вучні шостага і сёмага класаў школы пабывалі пятага лістапада ў “Народным літаратурным музеі Яўгеніі Янішчыц.” І час гэты быў выбраны не выпадкова. 20 лістапада паэтка адзначала б свой дзень нараджэння, калі б не напаткала яе трагічная смерць.

 Экскурсавод расказала дзецям пра жыццё паэткі, пачынаючы з самага дзяцінства, пра любімых настаўнікаў, пра першыя вершы. Паказваючы асабістыя рэчы была звернута ўвага на самыя любімыя і сэрцу дарагія рэчы – асабіста вышытыя паэткай сурвэткі і ручнікі.

 

 Ірына Уладзіміраўна правяла экскурсію для дзяцей не толькі ў музеі, але і паказала класны пакой, у якім вучылася Жэня і дазволіла вучням пасядзець за партай, за якой ў дзявятым класе сядзела пачынаючая паэтка.

 Дзецям і настаўнікам вельмі спадабалася экскурсія. Дзеці даведаліся многа цікавай інфармацыі, якая спатрэбіцца ім у будучым на ўроках мовы і літаратуры.

Класны кіраўнік 6 Б класа

Дудко М.П.