Аб правядзенні тыдня педагагічнага майстэрства

19.10.2020

  У адпаведнасці з планам работы школы на 2020/2021 навучальны год  у мэтах павышэння ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў школы, а таксама абагульнення і распаўсюджвання педагагічнага вопыту з 12 па 16 кастрычніка 2020 года быў праведзены тыдзень педагагічнага майстэрства.

Перад педагагічным калектывам школы былі пастаўлены наступныя задачы:

1) стварэнне ўмоў для дэманстрацыі прафесіяналізма педагогаў;

2) пошук педагагічных ідэй па ўдасканаленні метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў школе;

3) актывізацыя творчай пазіцыі і ініцыятывы педагогаў школы, дапамога ў раскрыцці іх творчага патэнцыялу;

4) развіццё прафесійных зносін педагогаў і пашырэнне яго дыяпазону;

5) фарміраванне метадычнай калекцыі педагагічнага вопыту.

 

План правядзення тыдня педагагічнага майстэрства

“Удасканаленне метадаў арганізацыі самастойнай дзейнасці

 навучэнцаў і практычнай накіраванасці навучання”

 

Дата

Мерапрыемствы

Час

Адказны

 

12.10

Адкрыццё тыдня

 

08.45

Рамановіч Н.С.

Сухаверхая М.В.

12.10

Дыстацыйны вебінар “Прафілактыка эмацыянальнага выгарання ў настаўнікаў пачатковых класаў”

15.00

Скоўбель С.І.

12.00

Урок-спаборніцтва “Формы зямной паверхні” (3 “А” клас)

13.00

Кулеш Дз.Г.

13.10

Урок КВД “Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі” (9 “А” клас)

13.00

Петрашкевіч Н.І.

13.10

Урок-спаборніцтва “Адзінкі вымярэння даўжыні” (4 “Б” клас)

11.00

Грынько А.М.

14.10

Урок-падарожжа ў краіну прафесій (4 “А” клас)

12.00

Сёмкіна Т.А.

15.10

Урок-падарожжа ў гістарычнае мінулае вёскі Пінкавічы (5 “А”клас)

09.00

Кандзярэшка С.І.

15.10

Урок-энциклопедия “Сказка о рыбаке и рыбке” (3 “Б”клас)

09.00

Скоўбель С.І.

15.10

Урок-даследаванне “Глеба” (2 “А”клас)

12.00

Кахновіч Ю.Ю.

16.10

Закрыццё тыдня. Аналіз наведаных урокаў. Водгукі педагогаў.

15.00

Рамановіч Н.С.

Сухаверхая М.В.

 

         На адкрытых уроках настаўнікі падзяліліся сваім  вопытам работы з калегамі. Індывідуальнасць, педагагічнае майстэрства, высокі культурны ўзровень настаўнікаў спрыяюць павышэнню ўзроўня педагагічнага майстэрства.

                               Н.С.Рамановіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце