Цікавае заўсёды побач

08.01.2021

Цікавае заўсёды побач. І вось у час зімовых канікул вучні чацвёртых класаў і зноў працягнулі  падарожжа па жамчужыны Палескага краю – гораду Пінску.

Упершыню вучні Пінкавіцкай сярэдняй школы адкрылі для сябе Народны музей “Мой родны кут”, які размяшчаецца ў СШ №7.

У сцянах гэтага музея сабраны вельмі цікавы матэрыял пра гісторыю г. Пінска, Піншчыны, пра людзей, якія сваёй працай, сваім талентам пакінулі след на нашай Палескай зямлі. А ўсё гэта і складае матэрыяльную і духоўную спадчыну горада Пінска.

Экпазіцыя з якой пазнаёміліся вучні нашай школы вельмі разнастайная і цікавая. Гэта і прылады працы, прадметы побыту, вырабы народных промыслаў.

Увагу дзяцей прыцягнулі да сябе асабістыя рэчы ветэранаў-дняпроўцаў, элементы зброі і боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.., каскі, рэчы партызан, газеты, франтавыя лісты, дакументы.

Хлопчыкі і дзяўчынакі пазнаёміліся з кнігамі, альбомамі, буклетамі, успамінамі ўдзельнікаў падзей, фатаграфіямі, негатывамі.

Апынуўшыся ў абстаноўцы дадзенага музея, маленькія экскурсанты зразумелі, што пазнаць, убачыць шмат цікавага можна не толькі седзячы ля тэлевізара, камп’ютара або чытаючы кнігу, але і разглядаючы экспанаты музея і, размаўляючы з экскурсаводам.

Школьнікі выйшлі з залы здзіўленымі, поўнымі захаплення і радаснымі. Канікулы дзеці правялі не толькі весела, але і з карысцю для сябе!

                                                                          Грынько А.М.,

                                                                          настаўнік пачатковых класаў