Новая кніга ў бібліятэцы – гэта заўсёды свята!

26.01.2021

 Днямі наша школа атрымала ў падарунак кнігу “Хутчэй. Вышэй. Мацней: гісторыя алімпійскага руху для кожнага”.

 Дадзенае  навукова-папулярнае выданне падрыхтавана для школьнікаў,  але дарослыя таксама змогуць знайсці ў ёй шмат цікавага і новага і тым самым пашырыць свой кругагляд.

 

 У гэтай кнізе ёсць усё: звесткі пра кожную Алімпіяду з 1896 года і да нашага часу, а таксама пра алімпійскія віды спорту, паралімпійскі рух, Юнацкія Алімпійскія і Еўрапейскія гульні; займальныя факты з гісторыі алімпійскага руху; выявы алімпійскай сімволікі, атрыбутыкі, лагатыпаў, талісманаў з апавяданнямі пра іх; прэзентацыя знакамітых спартсменаў і спартыўных дзеячаў. Асобны раздзел прысвечаны беларускім алімпійцам – прызёрам і чэмпіёнам у асабістых і камандных спаборніцтвах.

  Кніга заняла пачэснае месца на паліцах нашай школьнай бібліятэкі. Дзеці знаходзяць шмат цікавага і новага на старонках кнігі.

  Пазнаем! Ганарымся! Натхняемся!

                                                                  Кібук А.М., бібліятэкар школы