75-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Виртуальные экскурсии

75 гадоў Вялікай Перамозе

У гэтым годзе Беларусь адзначае 75-годдзе Вялікай Перамогі.

За гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Іх подзвіг назаўжды застанецца ў народнай памяці.

Гэта падзея стала значнай для нашай краіны, для нашых продкаў, для дарослых і дзяцей. І няхай полымя Вечнага агню, запаленага як сімвал памяці пра ахвяр фашызму, як сімвал смутку аб загінуўшых і найвялікшага гонару за бяспрыкладную мужнасць, асвятляе наш шлях да міру, абуджае наша сумленне, каб мы не забывалі урокаў гісторыі і не дапусцілі паўтарэння трагедыі.

Віртуальная фотавыстава

«Алея славы #Перамога75»

Штогод у гэтыя красавіцкія і майскія дні Беларусь успамінае грозныя гады вайны, шануе памяць загінуўшых. Хоць прайшло ўжо шмат гадоў з Дня Перамогі, але час не ўладны над памяццю людзей розных пакаленняў.

Мы запрашаем усіх навучэнцаў школы іх бацькоў прыняць удзел у школьным праекце па стварэнні віртуальнай фотавыставы «Алея славы #Перамога75». Дадзены праект – даніна ўдзячнасці нашым дзядам і прадзедам.

Створаная віртуальная фотавыстава прадаставіць унікальную магчымасць падзяліцца фатаграфіямі сваіх сваякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і расказаць пра іх лёс. Тым самым даказаць, што іх подзвіг дагэтуль жыве ў нашых сэрцах, мы памятаем пра іх гераізм, бясстрашнасць і любоў да сваёй Радзімы.

Ещё в этом разделе