Вусны часопіс “Зімовыя народныя святы”

05.01.2019

   4 студзеня 2019 года пяцікласнікі нашай школы прынялі ўдзел у вусным часопісе “Зімовыя народныя святы”.

   Падзяліўшыся на 2 каманды, пяцікласнікі з задавальненнем выконвалі ўсе прапанаваныя ім заданні: адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, разгадвалі рэбусы, складалі прыказкі, а таксама падрыхтавалі цікавыя звесткі пра зімовыя народныя святы.

   Мерапрыемства прайшло цікава і займальна. Вучні пашырылі свой кругагляд і нацыянальную свядомасць. Пазітыўны настрой панаваў на працягу ўсяго мерапрыемства, якое садзейнічала выхаванню ў дзяцей павагі да беларускіх традыцый і культуры.

  Важна тое, што менавіта ў зімовых народных святах адлюстроўваецца жыццёвы вопыт, яны знаёмяць нас з мінулым і сучасным.

                                                              

                                                               Наталля Лучыц,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры