Абрадавае свята “Жаніцьба коміна”

08.09.2018

  Ва ўсе часы людзі святкавалі розныя святы. І амаль да кожнага свята існавалі свае абрады. Абрады былі рознымі, як вясёлымі так і гаротнымі,сумнымі.

  У мінулую суботу вучні пазнаёміліся з гісторыяй святкавання царкоўнага свята “Усекнавенне галавы Іаана Хрысціцеля”. Гэтае свята лічылася ў славян канцом лета і пачаткам восені. У гэты дзень людзі пасціліся і адказваліся ад працы дзеля здароўя родных людзей і хатняй жывёлы.

   Падчас гэтага свята на ўсходняй часцы Беларусі праводзіўся пэўны абрад, які называўся “жаніцьба коміна”. Заключаўся ён у тым, што жанчыны хадзілі па вёсцы, заходзячы ў хаты гаспадынь і ўпрыгожваючы іх комін спявалі песні, праслаўляючы ўраджай і заканчэнне палявых работ.

   У рамках праекту шостага школьнага дня знаёмства з абрадавай паэзіяй прадоўжыцца і вучні папоўняць свае веды яшчэ не адной гісторыяй святкавання пэўных свят, а таксама паўдзельнічаюць у абрадах сваёй мясцовасці.

Абрамчук Марыя, гурток “Святы і традыцыі”