Знаёмства першакласнікаў з бібліятэкай

01.09.2018

 Традыцыйна ў першыя дні верасня адбываецца экскурсія-знаёмства першакласнікаў са школай. Не выключэннем з’яўляецца і школьная бібліятэка, якую сёння наведалі навучэнцы І-ых класаў разам са сваімі настаўнікамі - Бардзілоўскай Галінай Аляксандраўнай і Скоўбель Святланай Іванаўнай.

   Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з бібліятэкарам, з паняццямі “бібліятэка”, “кніжны фонд”, “чытальная зала”, “абанемент”, з правіламі паводзін у бібліятэцы. Не абышлося і без гульні.

  З захапленнем дзеці адгадвалі загадкі пра знаёмых казачных герояў, якія ў падарунак кожнаму наведвальніку пакінулі брашуру з “Наказам першакласніку”. Задаволеныя дзеці паабяцалі быць актыўнымі чытачамі школьнай бібліятэкі.

                                                            Кібук А.М., бібліятэкар