“Беларусь – мая Айчына!”

01.09.2017

   Ужо стала традыцыйным пачынаць кожны навучальны год з  правядзення урока, прысвечанага жыццю і працвітанню роднай Беларусі.І гэты год не выключэнне.

    Усе урокі, праведзеныя у нашай школе спрыялі фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за сваю краіну і за яе герояў, павагі да яе дасягненняў.

    На першым уроку кожны першакласнік атрымаў у падарунак кнігу “Беларусь – наша Радзіма”, у якой змешчаны яркія ілюстрацыі, каб паказаць маленькім вучням іх Айчыну квітнеючай, прыгожай, яркай.

   Усе урокі, праведзеныя класнымі кіраўнікамі са сваімі вучнямі прайшлі займальна, захапляльна і арыентаваны былі на прывіцце ў вучняў пачуцця турботы за сваю краіну, каб яна заўсёды была “зямлёй пад белымі крыламі”.

Дудко М.П.

настаўнік беларускай мовы і літаратуры