Таму што зіма – гэта выдатна!

16.01.2017

 Дзеці, бацькі, педагогі нашай школы ў суботу 14 студзеня ўсе разам радаваліся зіме і снегу. Тым больш што падстаў для спартыўнага свята было шмат – Дзеньснегу, стары Новы год і традыцыйны дзень здароўя ў шосты школьны дзень. Прыемна было бачыць, як дзятва спяшалася ў школу, несучы з сабой лыжы і санкі, кагосьці суправаджалі бацькі, бабулі і дзядулі.

 Сусветны дзень снегу мы адсвяткавалі вясёлымі ралі на лыжах і санках. Таксама праграма правядзення свята прадугледжвала спартыўныя гульні і забавы: гульню ў снежкі, катанне на санках, акцыю “Пакармі птушак”, конкурс “Снежная фантазія” на лепшую снежную скульптуру.

 У гэты дзень усе ўдзельнікі свята павесяліліся ад душы, бо снег, рыпучы пад нагамі, мароз, які румяніць шчокі – усё гэта стала прычынай вясёлага настрою.