Са святачкамі! З Калядачкамі!

14.01.2017

   Надышлі Калядкі – 12 дзён радасці і весялосці, якія заўсёды святкуюцца народам ад душы і доўжацца да Вадохрышча. 13 студзеня ў школе адбылося фальклорнае свята, прысвечанае Ражаству і Старому Новаму году. На свяце, рабяты, падобна валхвам, якія вандруюць з зоркай, славілі Хрыста, спявалі калядкі, віншуючы ўсіх з навагоднімі святамі, разыгрывалі жартоўныя сцэнкі, жадаючым варажылі на лёс. Калядоўшчыкі не прапусцілі ні адзін кабінет: пастукаліся да ўсіх навучэнцаў І - ХІ класаў. Не забыліся яны выступіць і перад настаўнікамі: сваё прадстаўленне разгарнулі ў настаўніцкай. Калядоўшчыкі, пераапранутыя ў Казу, Мядзведзя і Каня весялілі народ, а механоскі (дзяўчынкі, якія насілі мяшок для збору дароў) толькі паспявалі хаваць у мех прысмакі і пачастункі: печыва, пернікі, цукеркі, яблыкі , мандарыны.

   Артысты быццам бы перанеслі гледачоў у марозную снежную зіму на некалькі стагоддзяў назад, на вясковую вуліцу, дзе павольна ішла калядная дружына з зоркай.

   Свята атрымалася вясёлым і цікавым. Дзякуй нашым артыстам за добры настрой!