Экскурсія ў “Спадчыну”

04.01.2017

     Нам вельмі пашанцавала!  На зімовых канікулах мы наведалі Цэнтр традыцыйнай культуры і быту “Спадчына” ў вёсцы Мерчыцы.

      З самага першага моманту сустрэчы і да апошняй хвіліны развітання ўсіх нас – вучняў і настаўнікаў – захапілі і зацікавілі традыцыі і звычаі беларусаў, што былі прадстаўлены ў пакоях цэнтра. Пераходзячы з аднаго пакоя ў другі, мы бачылі розныя вырабы з лазы, гліны, з ільну, з дрэва. У кожным пакоі нам не толькі паказвалі, але і расказвалі пра традыцыйную культуру і быт сялян мінулага стагоддзя. А яшчэ нашы вучні з задавальненнем спрабавалі ткаць на самым сапраўдным ткацкім станку, з захапленнем прымервалі драўляныя боты і саламяныя брылі.

     Не абышлося і без пачастункаў: гарачы чай і смачныя бліны! А напрыканцы наведвання работнікі цэнтра запрасілі ўсіх нас на вясёлыя хараводы вакол ёлкі з сапраўдным Дзедам Марозам і Снягуркай.

     Нам вельмі спадабалася. Мы засталіся задаволены экскурсіяй.