Вынікі фінала конкурса “Мой род, мая сям’я”

03.01.2017

         На роднай зямельцы
         Усе мы не госці:
         Усе мы чыесьці, 
         Усе мы кагосьці.
         І хоць спарахнелі
         Дзядоў нашых косці,
         У нашай натуры
         Ёсць іхняе штосьці.

С.Сокалоў-Воюш

 

Наколькі надзённа і актуальна гучаць гэтыя радкі асабліва зараз, калі многія з нас не задумваюцца, хто мы, адкуль родам, кім былі нашы продкі. А для таго, каб умацаваць аўтарытэт сям’і ў грамадстве, павысіць прэстыж сям’і, ролю бацькоўства і мацярынства, у рамках Рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прайшоў конкурс даследчых работ “Мой род, мая сям’я”. Фіналісты конкурса былі запрошаны у НДЦ “Зубронак” для вызначэння пераможцы.

У фінале конкурса прынялі ўдзел 58 конкурсных матэрыялаў, прадстаўленных навучэнцамі з усіх рэгіёнаў краіны. Сярод іх і прадстаўніца нашай школы Кандзярэшка Аляксандра. Яна прадставіла на суд журы сваю творчую работу ў форме падарожжа на цягнічку часу “З мінулага ў будучыню”. Аляксандраспявала, дыкламавала вершы, прадставіла відэа, частавала традыцыйным хлебам, падаравала лялькі-абярэгі. Падтрымаць дзяўчынку прыехала сям’я Аляксандры – тата Міхаіл, мама Святлана і малодшая сястрычка Анастасія.  

Рэспубліканскім журы адзначаны высокі змястоўны і інфармацыйны ўзровень прадстаўленных матэрыялаў нашай навучэнкі.

Па выніках дзвюх тураў рэспубліканскага этапу Кандзярэшка Аляксандра узнагароджана Дыпломам лаурэта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 Віншуем пераможцу!!!