Свята беларускага пісьменства і друку

06.09.2016

 Свята беларускага пісьменства і друку – дзяржаўнае свята нашай краіны, якое традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Штогод свята праходзіць у розных гарадах Беларусіз багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У гэтым годзе гасцей сустракаў горад Рагачоў.

 Не забыліся пра такое свята і ў нашай школе. Ва ўсіх класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і друку. Асаблівая ўвага навучэнцаў была скіравана на гісторыі развіцця кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, імёнах беларускіх асветнікаў – Францыска Скарыны і Сымона Буднага, Міколы Гусоўскага, а таксама, Ефрасінні Полацкай, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё кнігадрукавання, таму што ў гэтым годзе адзначаецца 500 гадоў кнігадрукавання.

 Таксама для навучэнцаў была арганізавана выстава “Каляндар юбілейных дат”, якая дала магчымасць пазнаёміцца дзецям з пісьменнікамі, юбілеі якіх будуць адзначацца ў 2016/2017 годзе.