Радзіма! Гонар! Слава!

25.02.2016

 Менавіта пад такой назвай 25 лютага ў актавай зале школы адбыўся конкурс ваенна-патрыятычных песень для навучэнцаў 1-4 і 5-11 классаў.

 У праграме конкурсу прагучала шмат ваенных песень, якія дапамагалі вучням адчуць, што і ў тыя далёкія ваенныя гады песня заставалася надзейным сябрам салдат.

 Частка песень была прысвечана нашай Радзіме – квітнеючай і прыгожай.

 Песні суправаджаліся або тэатральнай пастаноўкай, або прэзентацыяй.

 Сярод навучэнцаў 1-4 класаў прызёрамі сталі:

1 месца – 2 “Б” клас “Мы шагаем как солдаты”;

2 месца – 3 “Б” клас “Прадедушка”;

3 месца – 1 “А” клас “Победа нам досталась нелегко”.

 Сярод навучэнцаў 5-8 класаў прызёрамі сталі:

1 месца – 5 “A” клас “Девятое мая”;

2 месца – 8 “Б” клас “Прости меня, дедушка”;

3 месца – 7 “Б” клас “Попурри на военную тему”.

 Сярод навучэнцаў 9-11 класаў прызёрамі сталі:

1 месца – 9 “А” клас “У солдата выходной”;

2 месца – 11 “Б” клас “Защитники Отечества”;

3 месца – 11 “А” клас “Пора в путь-дорогу”.

 Акрамя таго, журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:

1. "За высокае выканаўчае майстэрства" - 6 "Б" клас ("Зямля мая");

2. "За высокае пачуццё патрыятызму" - прадстаўнік 9 "Б" класа Паульскі Дзмітрый;

3. "За вернасць ваеннай песні" - прадстаўніца 10 класа Гардзяйчук Дар'я, прадстаўніца 8 "А" класа Балук Карына.

 Пахвальнымі лістамі адзначаны вучні 5 "Б", 6 "А" класаў.