«Усе шляхі вядуць у школьную бібліятэку!»

24.10.2015

Пад такой назвай навучэнцы нашай школы здзейснілі віртуальнае падарожжа пад назвай  разам з бібліятэкарам школы Кібук А.М. Віртуальнае падарожжа было прысвечана Сусветнаму дню школьных бібліятэк.

Ала Мікалаеўна расказала вучням пра ўзнікненне кнігі, ролю бібліятэкі ў жыцці школы і ўласна вучняў. Затым навучэнцы паразважалі над пытаннем, ці патрэбна кніга ў жыцці чалавека і прывялі свае аргументы. Безумоўна, усе вучні адказалі, што кніга. як і бібліятэкі, неабходны кожнаму чалавеку.

Завяршылася сустрэча завочным падарожжам па Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.