Нам засталася спадчына

21.2.2014

21 лютага ва ўсім Свеце з 2000 года адзначаецца дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці.  І Беларусь не выключэнне з правілаў. У нашай школе таксама не забыліся пра гэтую нагоду.

Асноўнай мэтай Дня мовы стала прапаганда і  папулярызацыя роднай мовы. Увесь дзень навучэнцы імкнуліся размаўляць па- беларуску не толькі на ўроках, але і на перапынках. На другім паверсе школы была арганізавана выстава, дзе былі змешчаны выслоўі беларускіх класікаў аб беларускай мове.

Правядзенне такога дня дало дзецям магчымасць зразумець, што беларуская мова – з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам. Гэта быў сапраўдны цуд – чуць чыстую родную беларускую мову.

Спадзяёмся, што правядзенне такога дня стане добрай традыцыяй у нашай школе.