Преемственность

15.10.2013

Наша школа  супрацоўнічае  з дзіцячым  садам. З пачатку кожнага навучальнага года складаецца план па забеспячэнні пераемнасці і праект сумеснай дзейнасці.

Адной з важных задач, якія патрабуюць комплекснага рашэння, з'яўляецца стварэнне адзінага адукацыйнага працэсу, што злучае дашкольныя і школьныя гады. Намі былі вызначаны тры асноўных напрамкі забеспячэння пераемнасці паміж дашкольнай і школьнай адукацыяй. А менавіта:

1. Метадычная праца.

2. Праца з бацькамі.

3. Праца з дзецьмі.

Адной з галоўнейшых частак  у  працы па пераемнасці з’яўляецца праца з дзецьмі.

Традыцыйнай формай знаёмства будучых першакласнікаў са школай з'яўляюцца экскурсіі выхаванцаў падрыхтоўчых груп у школу і наадварот, наведванне вучнямі пачатковых класаў дзіцячага сада.

16 кастрычніка вучні  школьнага гуртка “Экалагічны тэатр” наведалі Пінкавіцкі дзіцячы сад .Дзецьмі быў праведзены занятак па энергазберажэнню і паказана “Казка пра Івана і дракона”.