Я з кнігай адкрываю свет…

07.09.2019

  Пад такой назвай у шосты школьны дзень 7 верасня прайшла пазнавальная гульня, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці, які ў гэтым годзе адбыўся у горадзе Слоніме.

  На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята Дня беларускага пісьменства, пагаварылі пра культурную спадчыну беларускага народа, даведаліся пра тое, што праграма штогадовага свята традыцыйна ўключае прэзентацыі кніг і выдавецтваў; сустрэчы з пісьменнікамі; выставы твораў народнай творчасці; выступленні мастацкіх калектываў і адкрыццё разнастайных экспазіцый, прысвечаных кнігадрукаванню часоў мінулых і цяперашніх. А беларусам ёсць, кім ганарыцца. Гэта і асветнік Францыск Скарына, і прапаведнік Кірыла Тураўскі, і падзвіжніца кніжнай справы - святая Еўфрасіння Полацкая, і Сімяон Полацкі…

  Ўспомнілі, што ўпершыню, у 1994 годзе, свята адбылося ў старажытным горадзе Полацку. Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў , Полацк.

  Скончылася мерапрыемства конкурсам чытальнікаў і праглядам відэафільма Францыск Скарына – таямніцы вялікага асветніка”.