“Два полюсы. Два мацерыкі”

21.10.2019

 

   У адну з субот кастрычніка кабінет беларускай мовы і літаратуры “ператварыўся” ў пакой для трэнінгу. Цэлую гадзіну вучні восьмага класа разважалі, спрачаліся, вырашалі розныя праблемныя сітуацыі па прапанаванай тэме “Гендарнага трэнінгу”.

   Для пачатку ўсім патрэбна было ўбачыць і распазнаць розніцу паміж паняццямі “гендар” і “пол”, прасачыць за адносінамі паміж мужчынам і жанчынай, адносінамі паміж дзяўчатамі і хлопцамі. І толькі пасля праведзеных хвілін дыспуту васьмікласнікі прыступілі да вырашэння розных жыццёвых сітуацый, да выканання рознага віду заданняў-практыкаванняў гендарнага характару.

   Напрыклад, патрэбна выказаць свае адносіны ў наступнай сітуацыі. “У дзяўчынкі (14 год) быў дзень нараджэння. Хлопец прынёс ёй у падарунак недарагі букет кветак. Маці дзяўчынкі пры ўсіх гасцях сказала, што трэба дарыць больш каштоўныя падарункі. Як складуцца адносіны паміж дзяўчынкай і юнаком?”

   Вучні выказвалі сваю кропку зроку не толькі на дадзеную сітуацыю, але і на шмат іншых.

   Спадабаліся васьмікласнікам і заданні-практыкаванні такога накірунку. “ Вучні сядзяць па парах. Патрэбна назваць сваё імя двойчы. Першы раз так, як вучань сам сябе называе, а другі раз так, як ён хоча, каб яго называлі. І тут жа расказаць пра сваё хобі.”

    Акрамя гэтага яшчэ праводзіліся рознага плану трэнінгі, на якіх вучням задаваліся розныя пытанні (варыянты адказаў запісаны былі на дошцы). Потым вучні суміравалі свае адказы-балы і выяснялі іх значэнне.

    Кожны з прысутных атрымаў задавальненне ад праведзенай гадзіны трэнінгу. Разыходзіліся дзеці, разважаючы аб пачутым.

                             

 Класны кіраўнік 8 “А” класа Петрашкевіч Н.І.