Экскурсія ў музей Яўгеніі Янішчыц

04.11.2019

  Палеская ластаўка – так называюць паэтку Яўгенію Янішчыц. Яна вылецела з роднага гнязда і сапраўды праславіла свой край. Паэтка была папулярнай ўжо пры жыцці. Але і пасля смерці яе песня не змаўкае. Памяць пра яе беражліва захоўваюць на радзіме – у вёсцы, дзе яна ўпершыню ўбачыла свет, спазнавала жыццё, скончыла школу і, вядома ж, пісала першыя вершы. Вучні VІІ класаў на канікулах адправілася ў літаратурнае падарожжа ў вёску Парэчча, каб адчуць дух тых месцаў і пастарацца ўбачыць, што ж дало ёй сілы ўзляцець так высока?

  Музей Яўгеніі Янішчыц працуе пры Парэцкай сярэдняй школе – менавіта там, дзе вучылася Жэня. Сёння ў музеі знаходзіцца 1300 экспанатаў асноўнага фонду і 340 – дапаможнага. Тут захоўваюцца і рукапісы, і асабістыя рэчы, і пасведчанні аб нараджэнні, аб заканчэнні васьмігодкі і многае іншае.

  Экскурсія і аповед пра трагічны лёс «непрыручанай Птушкі Палесся» не пакінулі раўнадушным нікога.