Мы любім вывучаць гісторыю сваёй малой радзімы!

04.11.2020

    Ура!  Канікулы! І мы працягваем падарожжа па гістарычнай частцы жымчужыны Палескага краю – гораду Пінску. Старажытнасць і сучаснасць, асаблівы каларыт і гісторыя спляліся ў адным горадзе. Таму не дзіва, што так званая “сталіца Палесся” карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў турыстаў, якія выбіраюць адпачынак у Беларусі.

    Вучні 4 класаў нашай школы адправіліся ў чарговае падарожжа па сваёй малой радзіме і наведалі Францысканскі касцёл Успення Панны Марыі горада Пінска. Касцёл адзін з найважнейшых каталіцкіх святынь Беларусі. Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1706-1730 гадах.

  Дзяцей сустрэў ксёндз Павел, які вельмі цікава апавядаў пра сабор і манастыр, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Дзеці з захапленнем слухалі аповед.

   Вучні з цікавасцю разглядалі храм, які мае выдатнае ўнутранае ўбранне –  разьбянымі статуямі, ляпнымі дэталямі і выдатнамі фрэскамі. На алтарных сценах храма можна ўбачыць ікону «Пінскую Мадону» Альфрэда Рэмера.

  Даведаліся, што гонарам францысканскага касцёла з'яўляецца яго арган. Яго пабудаваў Адaльберт Грoдніцкі з Вільна ў 1833-1837 гадaх. Арган мае 1049 галасоў, драўляныя трубы да 4-х метраў і разам з металічнымі іх налічваецца 1498 штук. Ён унікальны тым, што такіх старажытных, а тым больш дзеючых арганаў у Беларусі больш няма. Дзеці ўпершыню пачулі, як гучыць арган. А Назаравай Арыне пасчасціла дакануцца да яго клавішаў. Вельмі ўважліва вучні слухалі, як гучыць арганая музыка.

  Ёсць у Пінску і свая «Пізанская вежа». Справа ў тым, што касцельная званіца пры дабудоўцы зрушылася і ў выніку званіца цяпер стаіць пад вуглом, уяўляючы сабой чарговую славутасць Пінска.

  Падарожжа ў Францысканскі касцёл Успення Панны Марыі горада Пінска аставіў вялікае ўражанне і запомніцца вучням на доўгі час.

                                                              Грынько А.М.

                             Класны кіраўнік IV “Б” класа