Тыдзень беларускай мовы: “Спачатку было слова…”

06.02.2021

 З 25 па 30 студзеня 2021 года ў нашай школе прайшоў тэматычны тыдзень беларускай мовы идля навучэнцаў пачатковых класаў.

 У файе школы на першым паверсе навучэнцы малі магчымасць  пазнаёміцца з планам работы. Вучні 4 “В” класа атрымалі дамашняе заданне – падрыхтаваць выказванні беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра родную мову.

 У аўторак настаўнікам Ларыёнавай І.В. была прапанавана віктарына “Гульня слоў” для навучэнцаў першых класаў. Дзеці падарожнічалі па станцыях, на якіх пазнаёміліся з сімваламі Беларусі, складалі словы, разгадвалі загадкі і рэбусы, успомнілі беларускія народныя казкі. Асноўным было тое, што маленькія навучэнцы ўсвядомілі – трэба ведаць і любіць сваю беларускую мову.

  Калесніковіч Л.М. прапанавала навучэнцам другіх класаў займальны творочы конкурс малюнкаў “Вясёлыя літары”.

 Разжалавец Г.І. у час правядзення лексічнай гульні “Гук заблудзіўся” садзейнічала развіццю слыхавай увагі ў дзяцей. Дзеці чыталі тэлеграму, гулялі ў гульні. Слухалі рыфмаваныя фразы і вызначалі, у якіх словах “заблудзіўся” гук, затым змянялі гук патрэбным. Дапамагалі гэта зрабіць малюнкі, якія дзеці разглядваюць у час слухання вершаў і загадак.

 Вялікі выхаваўчы патэнцыял мела мерапрыемства Кахновіч Ю.Ю. У час правядзення турніра “Знаўцы беларускай мовы навучэнцы другіх класаў  гулялі у наступныя гульні : “Часціца дабра”, “Расшыфруй слова”, “Збяры сказ” і г.д. У заключнай частцы дзеці зрабілі выраб “Мы – добрае Сонейка”. На памяць навучэнцы атрымалі памятку “Вучыся быць Сонейкам!”, галоўным правілам якой было тое, што: “Зрабіў добрую справу - забудзь! Зрабілі табе добрую справу - памятай усё жыццё!”

 Шмат пазнаваўчага навучэнцы даведаліся з настаўнікам Скоўбель С.І. на інтэлектуальным спаборнітве “Я ведаю родную мову”. Для правядзення мерапрыемства дзеці былі падзелены на каманды.   Мерапрыемства было насычана рознымі  гульнямі, конкурсамі не толькі для ўдзельнікаў каманд, але і для балельшчыкаў.

 Выхавацель Чарапанава Ж.Г. правяла віктарыну “Беларускія народныя казкі”. Выхаванцы групы падоўжанага дня пазнаёміліся з творамі вуснай творчасці беларускага народа, з папулярным фальклёрным жанрам, які перадаецца з пакалення ў пакаленне. У цікавай забаўляльнай форме выхавацель прапаноўвала ўрыўкі з беларускіх народных казак, а навучэнцы адгадвалі назвы казак.

 Квэст “Наша мова – наша гісторыя”, які правяла Ульянава А.І., складаўся з таго, што вучні чыталі вершы пра Радзіму, пра родную мову, адгадвалі загадкі. Кульмінацыяй мерапрыемства стала “Свая гульня”, у ходзе якой дзеці даведаліся шмат звестак з гісторыі вёскі Пінкавічы, аб знакамітых людзях.

 

 Грынько А.М. правяла інтэлектуальную гульню “Чароўны куфэрак роднай мовы”. Мерапрыемства было накіравана на тое, каб замацаваць веды па беларускай мове; развіваць творчае мысленне, пазнавальную цікавасць; узбагачаць слоўнікавы запас; садзейнічаць выхаванню павагі да Беларусі і беларускай мовы.

   Кулеш Д.Г. прапанавала гульнявую праграму “Востраў Гульняслоў”, у якой дзеці пазнаёміліся з некаторымі легендамі і паданнямі беларускай зямлі; раскрылі сутнасць мультфільма “Палінка”, які ўяўляе сукупнасць элементаў беларускага фальклору (музыка, побыт, казка) і якасцей душэўнай дабрыні і цеплыні да родных і блізкіх людзей.

  Настаўнікі ўпэўнены ў тым, што пасля правядзення прадметных тыдняў у многіх навучэнцаў змяняюцца адносіны да вучобы, з'яўляецца зацікаўленасць у спазнанні новага, узмацняецца цікавасць да працэсу навучання.

 

   Кулеш Д.Г., настаўнік пачатковых класаў