Бенефіс беларускай мовы

20.02.2021

  У рамках тыдня роднай мовы нам пашанцавала наведаць “Бенефіс беларускай мовы” у літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа.

  Прыемна, што на свяце прысутнічала шмат моладзі: вучні Пінкавіцкай, Высокаўскай, Бабрыкоўскай школ і гурткоўцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна. 

 Дзеці дэкламавалі вершы, тлумачылі сэнс і паходжанне слоў, спявалі песні, адгадвалі загадкі-жарты – і ўсё гэта пра Беларусь і па-беларуску.

Каханнем да роднай мовы было пранізана выступленне Алейніка Сяргея: у вобразе А.С.Пушкіна ён прачытаў верш паэта ў перакладзе на беларускую мову “Я помню дзіўнае імгненне...”

   Дзяўчынкі з абяднання па інтарэсам “До-мі-соль-ка” на беларускай мове праспявалі песню «Yesterday» з рэпертуару брытанскага гурта "Бітлз". Экспрэсіі выступленню надаў акампанемент на скрыпцы ў выкананні Страхі Ганны.

  Святочная праграма прайшла на адным дыханні: гледачы не стамляліся захапляцца вершамі, танцамі і песнямі, багаццем моў і традыцый.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце

Шэлемет Л.П.