Карысныя канікулы

31.03.2021

    А яны – канікулы – і на самай справе выдаліся ўдалымі і карыснымі. У адзін сонечны дзень вясновых канікул мы – вучні дзявятых класаў – адправіліся ў медыцынскі каледж г.Пінска з мэтай прафарыентацыі. Нельга сказаць, што пасля наведвання каледжа нашы выпускнікі адразу будуць паступаць менавіты туды. Але даведаліся мы шмат цікавага і карыснага. З нашымі навучэнцамі спачатку пагутарылі, а потым правялі па самых цікавых кабінетах. Мы прысутнічалі ў “хірургіі”, рабілі “ўколы” і бралі “аналізы”, наведаліся ў “раддом”. А яшчэ шмат бачылі розных экспанатаў для медыцынскіх работнікаў.

     З вельмі добрым настроем мы пакідалі медкаледж.

                                     Класны кіраўнік

Петрашкевіч Наталля Іванаўна