“Беларусь – мая Радзіма”

20.11.2021

 20 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня было праведзена мерапрыемства для акцябратБеларусь – мая Радзіма.

 Для навучэнцаў была падрыхтавана цікавая і пазнавальная віктарына, падчас якой дзеці адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, паглыбілі свае веды аб гісторыі нашай краіны.

 

  У першым туры, які называўся “Мая Беларусь”, удзельнікі адказвалі на пытанні тэматычных блокаў: “Міфы, святы і абрады”, “Рэкі і азёры”, “Жывёльны і раслінны свет”, “Пісьменнікі і паэты”, “Культура Беларусі”, “Прадпрыемствы краіны”.

 

  Другі тур называўся “Наша Піншчына” і ўдзельнікам трэба было паказаць свае веды аб Пінскім раёне і вёсцы Пінкавічы.

  Інтэлектуальная гульня дапамагла навучэнцам выявіць свае інтэлектуальныя здольнасці, папоўніць і пашырыць свае веды. Завяршылася гульня словамі: “Мая Радзіма – гэта тое месца, якое дае мне новыя сілы і жаданне рухацца насустрач маім марам. Кожны з нас павінен быць годным прадстаўніком свайго народа і сваёй краіны!”

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Шэлемет Л.П.