Яркая зорка беларускай паэзіі

09.12.2021

   Сёння ў нашай школе, як і  па ўсёй краіне,  святкавалі 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, песняра красы і гармоніі, самай яркай зоркі пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа на небасхіле беларускай паэзіі. Да святкавання юбілею ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Зорны шлях паэта”, на якой прадстаўлены зборнікі з творамі юбіляра, цытаты і трапныя выказванні беларускіх пісьменнікаў пра Максіма Багдановіча.

     З навучэнцамі 10 класа была праведзена віктарына “Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча”, прысвечаная 130-годдзю паэта. Радуе тое, што вучні з задавальненнем і вельмі хутка адказвалі на пытанні віктарыны, расказвалі на памяць урыўкі з вершаў Багдановіча.

     Паэтычнае слова песняра, напэўна, знаёма кожнаму беларусу, а сёння, у дзень яго юбілею, яно не сыходзіла з нашых вуснаў.

Кібук А.М.,  бібліятэкар школы