“Палеская ластаўка”

26.04.2022

 У рамках вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” навучэнцы нашай школы наведалі музей Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча. У Год гістарычнай памяці нельга не ўспомніць славутыя імёны Палесся. Сярод іх і “палеская ластаўка” – Яўгенія Янішчыц.

 Вучні 11 класа з задавальненнем наведалі музей, даведаліся шмат цікавых звестак з жыцця і творчасці Жэні Янішчыц. У ходзе экскурсіі навучэнцы не толькі слухалі, але і адказвалі на пытанні, складалі пазлы, выказвалі свае меркаванні.

 З вялікім натхненнем, з пачуццём і гонарам хлопцы і дзяўчаты чыталі вершы Яўгеніі Янішчыц на памяць.

 Напрыканцы экскурсіі вучні ўручылі падарунак. Гэта матэрыял аб нашай зямлячцы – Любові Тарасюк.

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Н.І.Петрашкевіч