Пазнавальная праграма "Сакрэты беларускай мовы"

10.06.2022

9️⃣-ы дзень лагернай змены выхаванцы прышкольнага лагера правялі на "Востраве беларускай мовы" 🇧🇾 Падчас пазнавальнай праграмы "Сакрэты беларускай мовы" дзецi паўдзельнiчалi у́ розных конкурсах: "Перакладчыкі", "Фразеалогія", "Таямніцы старого скрыпторыя", "Расшыфруй прыказку", "Беларускiя песняры". Дзеці з цікавасцю пісалі любімыя беларускія словы, разгадвалi шарады i яшчэ больш пераканалiся, што беларуская мова мяккая і мiлагучная, плаўная і ўпэўненая, поўная сціплай прыгажосці і самабытнасці. I яе трэба добра ведаць, шанаваць і ўмець ёю дасканала валодаць.