Тыдзень роднай мовы

19.09.2022

  Новы тыдзень у школе пачаўся з цэлага шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню роднай мовы: акцыi "Размау́ляй са мной па-беларуску" i конкурса вiншавальных паштовак "Пажаданне роднай мове".
  Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў. З роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, адпраўляючыся ў далёкія вандраванні. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.


....Як самую звонкую ў свеце навуку,
Як роўных вякоў пчаліную складчыну,
Прымаю па складу, па смаку, па гуку
Мову маю матчыну!...