Экскурсія ў музей “Спадчына”

03.01.2023

Paзвіццё культуры кожнага народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца патрэбамі часу, умовамі гістарычнага жыцця грамадства.   

Асаблівае значэнне для кожнага народа мае яго культурная спадчына, якая з'яўляецца найкаштоўнейшым нацыянальным скарбам. У помніках народнай  матэрыяльнай культуры адлюстравана багатае духоўнае жыццё народа, яго невычэрпны творчы талент.

Трэцяга студзеня вучні Х класа нашай школы наведалі музей “Спадчына”, які знаходзіцца ў гімназіі №2 горада Пінска. Вырабы з дрэва і жалеза, ганчарны посуд, ткацкія вырабы, вышыўкі, лялькі з бабулінага куфра – усе гэта, здаецца, бачылася і не раз у другіх музеях. Але наколькі мнагагранны народны талент беларусаў! У гэтым музеі што ні рэч, то асаблівая гісторыя. А падстрэкач (прыстасаванне для ўкладкі даху з чароту або саломы) вучні тут убачылі ўвогуле ўпершыню.

Загадчык музея Казачук Вольга Мікалаеўна  пазнаеміла вучняў з інтэр’ерам беларускай хаты, рассказала аб народных традыцыйных рытуалах, якія суправаджалі будаўніцтва хаты.

Правядзенне такіх экскурсій не толькі спрыяе захаванню памяці аб традыцыях жыцця і побыту нашых прадзедаў, але з’яўляецца эфектыўным сродкам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання вучняў.   

Классный руководитель X класса

Л.Н.Лобачевская