Інтэрактыўны занятак «Сёння ў нашай хаце свята»

20.01.2023

20 студзеня 2023 года ў 4 «А» класе прайшоў занятак “Сёння ў нашай хаце свята”, мэтай якога было знаёмства і апісанне асноўных страў беларускай кухні.

Чалавек, які забывае свае карані, сваё мінулае, не мае будучыні. Сёння мы з вучнямі ўспомнілі, што ведаем і бліжэй пазнаёміліся з традыцыямі беларускай нацыянальнай кухні, даведаліся пра звычаі і абрады беларусаў, звязаныя з харчаваннем. У нас атрымалася зазірнуць у мінулае, каб пераканацца, ці заўсёды былі на стале беларусаў хлеб, бульба і іншыя стравы.

Пад час занятку ў дабразычлівай абстаноўцы вучні  ахарактарызавалі значэнне хлеба, бульбы і іншых прадуктаў у жыцці беларускага чалавека, абапіраючыся на прыказкі і прамаўкі, гульнявыя заданні.

Рашаліся задачы па развіццю ўмення карыстацца атрыманымі раней ведамі, эстэтычнага густу, творчага падыходу да вывучэння матэрыялу, па выхаванню павагі, любові да традыцый і звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні. І адной з задач было зацікавіць вучняў прыгатаваннем спрадвечна беларускіх страў.

Наша сустрэча дапамагла вучням убачыць адну з яскравых старонак нашай багатай культуры, абудзіла жаданне лепш ведаць абрады і звычаі беларусаў, дало магчымасць адчуць сябе часцінкай беларускага народа.

Настаўнік пачатковых классаў

Ю.Ю. Кахновіч