Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

💠💠💠21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы ў школьнай бібліятэцы сустрэлі кніжнай выставай "Сэрцам роднага слова краніся", на якой прадстаўлены кнігі і часопісы пра мову.💠💠💠
З навучэнцамі 4-ых класаў праведзена гульня "Не пакідайце ж мовы роднай...", падчас якой дзеці адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, успаміналі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову. У падарунак кожны наведвальнік бібліятэкі атрымаў закладку з выказваннем пра родную мову.